![]() Дарога ў Батлеем
Калядная «Шлях у Віфлеем» — спектакль тэатра «Прыехалі», сыграны юнымі выхаванцамі тэатральнай студыі Аляксандра Енджэеўскага. Гісторыю восліка, які адправіўся на пошукі Бога, будзе карысна паглядзець не толькі дзецям, але і дарослым, якія не павінны забываць пра тое, што калядныя цуды здараюцца не толькі ў дзяцінстве. Спектакль быў паказаны ў Беластоку, Варшаве, Кракаве, Вроцлаве і Белавежы.
|
![]() Птушыны суд
«Птушыны суд» — казка-прытча пра такія складаныя паняцці, як дзяржава, свабода слова і пра тое, што не кожны мае маральнае права на лідарства. Спектакль пастаўлены тэатрам «Прыехалі». Нягледзячы на тое, што ў ім ігралі падлеткі тэатральнай студыі Аляксандра Енджэеўскага, яны здолелі даказаць, што не горш за дарослых разумеюць, як цяжка дамагчыся права быць пачутым. Прэм’ера спектакля адбылася ў Беластоку.
|
![]() Сумны суп
Спектакль «Сумны суп», пастаўлены тэатральнай студыяй Аляксандра Енджэеўскага, прайшоў у розных гарадах Польшчы і Літвы. Гэта гісторыя пра тое, чаму суп можа раптам стаць сумным, а таксама пра розныя філасофскія думкі, якія прыходзяць у галаву пчале і слімаку. Яны ж таксама пра многае задумваюцца. Ролі выканалі гродзенскія акцёры Настасся Суханосік і Аляксандр Енджэеўскі.
|
![]() Бусляня і пудзіла
Спектакль «Бусляня і Пудзіла» — казачная гісторыя, якая прымушае нас задумацца пра цану сапраўднага сяброўства, важнасць узаемадапамогі і пра тое, што нават агароднае пудзіла можа навучыцца лётаць. Важна толькі навучыцца лётаць — астатняе прыкладзецца. Спектакль прайшоў на шэрагу тэатральных пляцовак Беластока, і на кожнай з іх юныя акцёры тэатра «Прыехалі» сыходзілі са сцэны пад бурныя апладысменты гледачоў.
|



